Прислать новость
  • 5 °C
    Погода в Бресте

    5 °C

  • 2.6352
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6352
    EURO3.0778
    100 RUB3.329

Родная мова гучала ў Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтры

143 26.02.2013 10:50

Дзень роднай мовы адзначылі 21 лютага ў Брэсцкім грамадска-культурным цэнтры. Падчас свята пад назвай «Жывыя вытокі» адбыліся абласны тур конкурса маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, паэтычна-музычная вечарына з удзелам шэрагу калектываў і салістаў Брэсцкай вобласці, этнадыскатэка. 

«Ініцыятарамі свята роднай мовы ў горадзе над Бугам выступіла наша ўстанова сумесна з упраўленнем культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, – распавяла дырэктар абласнога грамадска-культурнага цэнтра Святлана Каржук. – Свята складаецца з чатырох частак. Першая – гэта абласны адбор выканаўцаў сярод моладзі, пераможцы якога будуць удзельнічаць у 13-м нацыянальным фестывалі песні і паэзіі ў чэрвені гэтага года ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці.

Другая частка ў нас складалася з прэзентацыі выданняў грамадскага аб’яднання «Музей малой Бацькаўшчыны» ў Студзіводах Рэспублікі Польшча пад кіраўніцтвам Дарафея Фіёніка. Асноўнай часткай нашай паэтычна-музычнай вечарыны стаў канцэрт калектываў і індывідуальных выканаўцаў з Брэсцкай вобласці. Заключная частка – этнадыскатэка з удзелам трох дзіцячых калектываў, якія выконвалі танцы сваіх бабуль і дзядуль».

Реклама

Святлана Каржук спадзяецца, што з кожным годам мэтавая аўдыторыя аматараў беларускай мовы будзе пашырацца, у тым ліку з дапамогай такіх мерапрыемстваў.

«Мова – гэта аснова жыцця, – падагульніла дырэктар ГКЦ, – бо родная мова – гэта мова маіх бацькоў, маіх продкаў. Мне пашчасціла скончыць беларускамоўную школу, і, як кажуць, гэта для мяне матчына мова».

На думку Святланы Каржук, кожны чалавек, які сябе паважае, павінен ведаць сваю родную беларускую мову.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.