Прислать новость
  • 5 °C
    Погода в Бресте

    5 °C

  • 2.6352
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6352
    EURO3.0778
    100 RUB3.329

«Дажынкі-2013» пройдуць у Жлобіне

19 13.02.2013 18:38

Рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» пройдзе ў другой палове верасня ў Жлобіне і Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Адпаведнае распараджэнне прэзідэнт Беларусі падпісаў 8 лютага, паведамляе БЕЛТА.

Для падрыхтоўкі і правядзення фестывалю-кірмашу створаны арганізацыйны камітэт пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіла Русага.

Традыцыйна на свяце будуць ушаноўваць пераможцаў рэспубліканскіх спаборніцтваў за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяных кармоў, у вырошчванні лёну і вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, а таксама рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў у сельскай гаспадарцы.

Реклама

Арганізацыйнаму камітэту даручана ў двухмесячны тэрмін зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню фестывалю-кірмашу.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.