• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.1283
    Курс валюты в Бресте
    USD2.1283
    EURO2.3454
    100 RUB3.3865

«Абвяшчаю вам вялікую радасць… Бо сёння нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсць Хрыстус Пан»

147 25.12.2012 10:53

Дарагія парафіяне і ўсе тыя, хто радуецца з Нараджэння Езуса Хрыста!

Сёння найпрыгажэйшае свята ў жыцці ўсяго чалавецтва, свята Божага Нараджэння. У гэты дзень Бог некалькі стагоддзяў таму назад прыйшоў у свет, стаўшыся Чалавекам, каб у поўні збавіць кожнага з нас, прынізіўся, каб узвысіць чалавека праз уваскрасенне.

Гэтыя святы з’яўляюцца адлюстраваннем любові, супакою і адзінства. Жадаем вам, каб Божы Сын нарадзіўся у вашых сэрцах, сем’ях і асяроддзі, уносячы супакой і цеплыню. Няхай Маці Божая так, як калісьці туліла Езуса, прытуліць вас да Свайго сэрца і выцірае слёзы з вашых вачэй, змяняючы іх на радасць.

На гэты надыходзячы год няхай Бог асветліць кожны ваш крок і чын.

Реклама

Ад усяго сэрца вас благаслаўляю і памятаю ў малітве пры вігілійнай вячэры.

З паважаннем, кс. канонік Тадэвуш АЛЬШЭЎСКІ, настаяцель рымска-каталіцкага прыхода ім. Багародзіцы ў Брэсце, дэкан Брэсцкі і святары Брэсцкага дэканата

Брэст, Божае Нараджэнне, 2012 г.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.