Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Адмену віз з Турцыяй замест МЗС перадаручылі МУС

28.11.2012 18:57

Беларусь і Турцыя зрабілі яшчэ адзін крок да ўвядзення бязвізавага рэжыму.

Аляксандр Лукашэнка сваім указам адобрыў праект Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Турцыі аб рэадмісіі – дакумента, які вызначае прававыя асновы ўзаемадзеяння дзвюх краін ва ўмовах бязвізавага рэжыму. На правядзенне перамоў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, паведамляе АФН.

Нагадаем, што размовы пра бязвізавы рэжым з Турцыяй вядуцца даўно. У кастрычніку 2011 г. прэзідэнт Беларусі ўжо адабраў праект пагаднення аб узаемнай адмене віз і даручаў весці перамовы па гэтым пытанні тагачаснаму кіраўніку МЗС Сяргею Мартынаву. Тады ж турэцкі пасол у Беларусі Дж.Н. Озкайа выказваў упэўненасць, што «ўжо ў сярэдзіне 2012 г. у беларускіх грамадзян будзе магчымасць свабодна наведваць Турцыю і быць там столькі, колькі ім зручна», а таксама прагназаваў патаненне авіябілетаў на гэтых напрамках з-за павелічэння меркаванай колькасці пасажыраў.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.