• 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.113
    Курс валюты в Бресте
    USD2.113
    EURO2.3339
    100 RUB3.4178

Вынікі выбараў на рэйтынгі Беларусі не паўплывалі

24 27.09.2012 11:16

Вынікі парламенцкіх выбараў у Беларусі не паўплывалі на рэйтынгі краіны, гаворыцца ў паведамленні міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Standard & Poor's.

«Суверэнныя крэдытныя рэйтынгі і прагноз па рэйтынгах Рэспублікі Беларусь (B-/«стабільны»/ B) засталіся нязменнымі па выніках парламенцкіх выбараў, якія прайшлі 23 верасня, паколькі мы чакаем, што курс урада застанецца нязменным», – паведамляе АФН са спасылкай на агенцтва.

«Мы не чакаем, што вынікі гэтых выбараў паўплываюць на планы ўрада ў сферы эканомікі, у прыватнасці на тыя, што зыходзяць ад адміністрацыі прэзідэнта, так як мы не чакаем і якіх-небудзь іншых поглядаў з боку парламента краіны», – падкрэсліваюць у рэйтынгавым агенцтве.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.