Як паведамляе БелаПАН, у большасці выпадкаў медыкаў затрымлівалі за атрыманне ўзнагароджання. Самі ж наведвальнікі паліклінік за прапанову і непасрэднае даванне хабару, а таксама за пасрэдніцтва ў яго атрыманні былі выкрыты тройчы.
«У асноўным нячыстыя на руку медыкі і такія ж пацыенты выкрываюцца дзякуючы аператыўнай інфармацыі, якая пазней замацоўваецца дадатковымі доказамі. Галоўны з іх – затрыманне падазронага на месцы злачынства», – сказаў старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Андрэй Бяляеў.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро