Па дадзеных Нацыянальнага статкамітэта, прадуктовыя тавары падаражэлі за 7 месяцаў 2011 г. на 41,6%, у тым ліку прадукты харчавання – на 44,4%. Непрадуктовыя тавары за студзень – ліпень выраслі на 52,3%, а кошт платных паслуг насельніцтву павялічыўся на 23,1%.
У групе прадуктовых тавараў самы высокі рост цэн (болей чым у 2 разы) у параўнанні са снежнем 2010 г. прадэманстравалі гарбатаі садавіна. Бульба падаражэла на 87,3%, алей – на 87,1%, крупы – на 83,2%, кансервы рыбныя – на 80,1, рыба и морапрадукты (у тым ліку селядзец) – на 79,4%, цукар – на 68,2%, тытуневыя вырабы – на 67,4%, кандытарскія вырабы – на 63,4%, макаронныя вырабы – на 60,5%, мяса і птушка – на 44,1%, алкагольныя напоі – на 25,9%. Менш чым іншыя падаражэлі малако і малочныя прадукты – на 12,3%. Патаннела ў параўнанні са снежнем мінулага года толькі гародніна – на 7,4%.
Бытавыя паслугі сталі даражэй на 27,5%, жыллёва-камунальныя – на 14,5%, у тым ліку газазабеспячэнне – на 71%, электразабеспячэнне – на 12%, водазабеспячэнне – на 6,1%.
Пасажырскі транспарт падаражэў за 7 месяцаў на 43,8%, у тым ліку міжнароднага паведамлення – на 130%, міжгароднага – на 32,6%, прыгараднага – на 0,5%.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google