Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 3.5374
    Курс валюты в Бресте
    USD3.5374
    EURO7.0632
    100 RUB8.4533

Колькасць насельніцтва знізілася на 13,3 тыс. чалавек

04.08.2011 13:16

Колькасць насельніцтва Беларусі на 1 ліпеня 2011 г. склала 9 467,9 тыс. чалавек і ў параўнанні з пачаткам бягучага года скарацілася на 13,3 тыс. чалавек, паведамляе Нацыянальны статкамітэт.

За першае паўгоддзе ў краіне нарадзіўся 50 801 чалавек, што на 2 100 менш, чым за аналагічны перыяд 2010 года, памерла 69 468 чалавек, ці больш на 822 чалавекі. Натуральная страта насельніцтва склала 18 667 чалавек.

За першае паўгоддзе 2011 года ў краіну прыбылі 8 378 чалавек і выбылі 2 988, міграцыйны прырост склаў 5 390 чалавек.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.