Па дадзеных Беларускага статкамітэта, за 6 месяцаў прададзена 5 млн 590 тыс. дал гарэлкі. Яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 43,8% (у студзені – чэрвені 2010 г. – 44,6%).
Доля алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў студзені – чэрвені 2011 г. склала 10,4%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 3 трлн 232,8 млрд рублёў.
Піва за 6 месяцаў прададзена 16 млн 616,5 тыс. дал, што на 22,8% больш за аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напоя ў агульным аб’ёме спажывання склала 13% (за 1-е паўгоддзе 2010 г. – 11,9%).
Пладовыя віны занялі 29,87% у аб’ёме прадаж алкагольнай прадукцыі (у студзені – чэрвені 2010 г. – 31,7%). Каньяку і брэндзі прададзена 172,9 тыс. дал (+44,1%), пеністых він і шампанскага – 601,6 тыс. дал (+26,9%), слабаалкагольных напояў – 454,6 тыс. дал (-27%), паведамляе БелаПАН.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google