Прислать новость
  • 20 °C
    Погода в Бресте

    20 °C

  • 2.5663
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5663
    EURO2.6705
    100 RUB4.8865

Тарыфная стаўка першага разраду павышацца не будзе

30.06.2011 15:02

Тарыфная стаўка першага разраду да канца года павышацца не будзе. Аб гэтым 24 чэрвеня заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Івацэвічдрэў».

«Зарплата для бюджэтнікаў да канца года павышацца не будзе. Аднак згодна з заканадаўствам будзе праводзіцца індэксацыя ў сувязі з інфляцыяй. Гэта вымушаная мера», – адзначыў Мясніковіч. Ён таксама паабяцаў павысіць восенню студэнцкія стыпендыі.

Што датычыцца вытворчага сектара, то рост зарабатнай платы будзе праходзіць у межах заробленых сродкаў. «Рублёвая маса ў краіне цісне на валютны рынак», – падкрэсліў прэм’ер. Па яго словах, курс даляра пакуль расці не будзе. Рэальны курс – ад Br4,5 тыс. да Br5,5 тыс. за $1. Мясніковіч заверыў, што валюта для насельніцтва будзе, калі яна спатрэбіцца на лячэнне, камандыроўкі і іншыя неадкладныя задачы. Продаж валюты прыватным асобам у абменніках будзе ажыццяўляцца ў межах пакупкі валютных сродкаў у насельніцтва.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.