Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.5315
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5315
    EURO2.6623
    100 RUB4.7265

Прамыcловыя складскія запасы выраслі з пачатку года на 51%

23.06.2011 13:41

Запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 чэрвеня 2011 г. склалі Br7 578,6 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на 51%, паведамляе Нацыянальны статкамітэт.

Складскія запасы растуць бесперапынна: у маі яны павялічыліся на 10,5% пасля росту на 2% у красавіку, на 1,9% у сакавіку, на 7,9% у лютым і на 21,8% у студзені.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці склалі 54,7% супраць 52,1% месяц таму.

Реклама

Найбольшы гэты паказчык у скураной і абутковай прамысловасці – 227,6% (Br239,1 млрд), тэкстыльнай і швейнай вытворчасці – 167,7% (637,5 млрд), фармацэўтычнай прамысловасці – 161,4% (141,6 млрд).

У вытворчасці машын і абсталявання запасы склалі 97,4% у адносінах да сярэднямесячнай вытворчасці (Br1 444,3 млрд), транспартных сродкаў і абсталявання – 90,5% (Br812,4 млрд). Складскія запасы харчовых прадуктаў склалі Br1 535,7 млрд (56,7% у адносінах да сярэднямесячнай вытворчасці).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.