Указам прадугледжана з 1 чэрвеня 2011 года правесці пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй зарабатнай платы работнікаў за I квартал 2011 года.
Апошні пераразлік пенсій праводзіўся ў лістападзе 2010 года.
Адначасова з мэтай дадатковай падтрымкі тых, хто атрымлівае мінімальныя працоўныя пенсіі, з 1 чэрвеня 2011 года прадугледжана павялічыць даплату да такіх пенсій з 15% да 20%.
З улікам павышэння даплаты пенсіі ў сярэднім вырастуць на 13,7% (на Br80,5 тыс.) да Br669,8 тыс.
У цэлым на рэалізацыю мер па сацыяльнай падтрымцы пенсіянераў спатрэбіцца Br201,7 млрд (да канца года – Br1 411,9 млрд).
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google