Прислать новость
  • 12 °C
    Погода в Бресте

    12 °C

  • 2.4501
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4501
    EURO2.3843
    100 RUB4.2644

Беларусь у лідарах па тэмпах росту курса даляра сярод постсавецкіх краін

07.04.2011 13:22

Як сведчыць праведзены БелаПАН аналіз курсаў на 31 снежня 2010 г. і 31 сакавіка 2011 г., Беларусь заняла 3-е месца сярод краін былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курса даляра ЗША ў адносінах да нацыянальнай валюты за першы квартал 2011 года.

У пяцёрку краін, дзе даляр падаражэў, увайшлі Узбекістан, дзе за 3 месяцы курс вырас на 2,50% (з 1 640 да 1 681 сума), Арменія – на 1,72% (з 363,44 да 369,68 драма), Беларусь – на 1,50% (з 3 000 да 3 045 рублёў), Таджыкістан – на 1,41% (з 4,4031 да 4,4652 самоні) і Кыргызстан – на 0,31% (з 47,0992 да 47,2448 сома).

У Туркменістане курс даляра не змяніўся (2,85 маната).

Реклама

Амерыканская валюта патаннела ва Украіне – на 0,02% (з 7,9617 да 7,96 грыўны), у Азербайджане – на 0,65% (з 0,7979 да 0,7927 маната), Казахстане – на 1,22% (з 147,50 да 145,70 тэнге), Малдове – на 2,01% (з 12,1539 да 11,9096 лея), Грузіі – на 3,77% (з 1,7728 да 1,7059 лары), Літве – на 5,93% (з 2,6099 да 2,4551 літа), Эстоніі – на 5,95% (з 0,7484 да 0,7039 еўра), Расіі – на 6,72% (з 30,4769 да 28,429 рубля) і Латвіі – на 6,73% (з 0,535 да 0,499 лата).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, дзе ёсць свая валюта, курс даляра застаўся на ранейшай адзнацы (10,2 рубля).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.