Прислать новость
  • 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.5354
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5354
    EURO3.0615
    100 RUB3.4206

Зарплата ў лістападзе вырасла на 6,5%

30.12.2010 14:23

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, рэальная налічаная зарабатная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у лістападзе 2010 года ў параўнанні з кастрычнікам павялічылася на 6,5%.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарабатная плата работнікаў у Беларусі ў лістападзе 2010 года склала 1 млн 428,3 рублёў і ў параўнанні з кастрычнікам павялічылася на 7,5%, ці 101,1 тыс. рублёў.

Максімальны памер сярэдняй зарплаты ў лістападзе быў адзначаны ў Мінску (1 млн 830,8 тыс. рублёў), мінімальны – у Брэсцкай вобласці (1 млн 291,6 тыс. рублёў). У Віцебскай вобласці сярэдняя зарплата склала 1 млн 311 тыс. рублёў, Гомельскай – 1 млн 352,1 тыс., Гродненскай – 1 млн 311,8 тыс., Мінскай – 1 млн 372,5 тыс., Магілёўскай – 1 млн 307,4 тыс. рублёў.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.