Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

Нацбанк РБ знайшоў спосаб пахаваць чуткі пра дэнамінацыю

23.12.2010 14:30

Нацбанк Беларусі знайшоў рашэнне, якое дазваляе адным махам разабрацца з чуткамі пра надыходзячую дэнамінацыю беларускага рубля, якія разам з дэвальвацыйнымі чаканнямі апошнія месяцы адыходзячага года выядалі прыкметную дырку ў залатавалютных рэзервах краіны.

З 29 снежня, паводле інфармацыі НБ РБ, уводяцца ў абарачэнне банкноты наміналам 50 рублёў і 50 000 рублёў мадыфікацыі 2010 года. Паступовая замена грашовых знакаў, якія знаходзяцца ў абарачэнні, выклікана неабходнасцю «прывядзення подпісаў на банкнотах у адпаведнасць з новымі правіламі беларусскай арфаграфіі і пунктуацыі, якія ўступілі ў сілу».

На новых банкнотах замест «ПЯЦЬДЗЕСЯТ» будзе напісана «ПЯЦЬДЗЯСЯТ».

Реклама

«Выява пярэдняга і абаротнага бакоў, каляровая гама і памер новых мадыфікаваных банкнотаў засталіся такімі, як і ў банкнотаў адпаведнага наміналу узору 2000 года», – тлумачыцца ў паведамленні Нацбанка.

Такім чынам, Нацбанк і памылкі выправіў, і чуткі пра дэнамінацыю пахаваў. Бо згодна з логікай, калі б рэгулятар таемна планаваў дэнамінацыю адразу пасля навагодніх святаў, то не стаў бы траціць сродкі на новыя «старыя» банкноты…

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.