Прислать новость
  • 16 °C
    Погода в Бресте

    16 °C

  • 2.5327
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5327
    EURO3.0619
    100 RUB3.4062

Мытня пераходзіць на ўзмоцнены рэжым працы

09.12.2010 14:18

Мытныя органы Беларусі з 11 снежня 2010 па 7 студзеня 2011 года будуць працаваць ва ўзмоцненым рэжыме для паскарэння мытнага афармлення на мяжы.

Пра гэта распавёў начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі, паведамляе БЕЛТА.

Традыцыйна напрыканцы года значна павялічваецца таварапаток праз мяжу. Гэта звязана з неабходнасцю выканання суб’ектамі гаспадарання сваіх абавязацельстваў па знешнеэканамічных кантрактах. Акрамя таго, у час калядных і навагодніх святаў павялічваецца пасажырапаток. Грамадзяне ў гэты час часцей перасякаюць мяжу, у асноўным у турыстычных мэтах. У сувязі з гэтым у пунктах пропуску будзе павялічана колькасць працоўных месцаў і колькасны склад дзяжурных змен, адзначыў Арлоўскі.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.