Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 2.5327
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5327
    EURO3.0619
    100 RUB3.4062

Няма таго, што раньш было

02.12.2010 13:11

Перад выбарамі ўлады абяцаюць, што праз 5 гадоў узровень жыцця ў Беларусі будзе такі, як і ў сярэдняй еўрапейскай краіне. Але спярша, як піша «Заўтра тваёй краіны», нядрэнна было б дагнаць суседзяў па постсавецкай прасторы. Мы даўно ўжо не першыя сярод краін СНД па шматлікім паказчыкам, якія звязаны з узроўнем жыцця.

Так, напрыклад, беларусы даўно страцілі лідэрства па тэмпах росту зарабатнай платы. Па гэтаму паказчыку Беларусь – чацвёртая ў СНД. За 9 апошніх гадоў (з 2000 па 2009 год) у нас зарабатная плата вырасла на 188%. Тут нас абышлі Таджыкістан (рост на 419%), Азербайджан (на 248%), Украіна (на 216%), Арменія (на 198%) і Малдова (на 192%). (Тут і далей прыводзяцца дадзеныя, якія былі надрукаваны ў зборніку Белстата «Беларусь і краіны СНД» – заўвага «ЗТК»). Самыя нізкія тэмпы росту зарабатнай платы былі ў Казахстана (на 121%), а вось Расія амаль дагнала Беларусь (рост на 175%).

Але ж адставанне па тэмпах росту не перашкаджае партнёрам па Мытнаму саюзу апярэджваць Беларусь па велічыні налічанай зарабатнай платы ў даляравым выражэнні. Сярэднямесячная зарабатная плата ў 2009 годзе па сярэднямесячнаму курсу даляра ЗША склала ў Расіі $622, у Казахстане – $452,8, у Беларусі – $350. І гэта толькі чацвёрты паказчык з 9 краін СНД. Па ўзроўню даляравай зарплаты Беларусь абыходзіць таксама Азербайджан ($371).

Реклама

Па ўзроўню пенсій у даляравым выражэнні мы на другім месцы ($150), а лідыруе зноў Расія з пенсіяй у $204 за 2009 год.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.