Прислать новость
  • 26 °C
    Погода в Бресте

    26 °C

  • 2.4954
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4954
    EURO3.0262
    100 RUB3.4673

У Беларусі працягвае зніжацца продаж гарэлкі

43 25.11.2010 13:49

Рэалізацыя гарэлкі ў Беларусі ў студзені - кастрычніку 2010 года знізілася на 1,6% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Як паведамляе БелаПАН, паводле звестак Белстата, продаж гарэлкі склаў 9 млн 144,7 тыс. дал, а яе частка ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю – 43,2% (у студзені – кастрычніку 2009 г. – 46,3%). Скарачэнне рэалізацыі гарэлкі адзначаецца з кастрычніка мінулага года.

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту з пачатку 2010 года склала 12%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 4 трлн 967,6 млрд рублёў.

Реклама

Піва за 9 месяцаў года прададзена 28 млн 752,7 тыс. дал, што на 22,7% больш, чым за такі ж леташні перыяд.

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн 390,9 тыс. дал (на 30,9% больш), вінаградных він – 2 млн 398 тыс. дал (на 17,8% больш), пладовых він – 14 млн 731,3 тыс. дал (на 4,5% больш). Пладовыя віны занялі 31,3% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені – кастрычніку 2009 г. – 31,6%).

Каньяку і брэндзі прададзена 220,2 тыс. дал (на 24,6% больш), ігрыстых він і шампанскага – 914,5 тыс. дал (на 8,6% больш), слабаалкагольных напояў – 1 млн 109,1 тыс. дал (на 6% менш).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google, добавьте в избранное в Yandex Новости

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.