• 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.0443
    Курс валюты в Бресте
    USD2.0443
    EURO2.2588
    100 RUB3.2054

Мінімальная зарплата будзе прыраўнавана да мінімальнага спажывецкага бюджэту

17 21.10.2010 14:42

Аляксандр Лукашэнка даручыў устанавіць з 1 студзеня 2011 года памер мінімальнай зарабатнай платы на ўзроўні не ніжэй мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек. Гэта прадугледжана пратаколам даручэнняў прэзідэнта №27 ад 13 кастычніка 2010 года, паведамляе Interfax.by.

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны сваёй пастановай у ліпені замацавала памер мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек у суме Br448,52 тыс. на перыяд з 1 жніўня 2010 г. па 31 кастрычніка 2010 года.

Як паведамляе АФН, ужо падрыхтавана рашэнне аб памеры мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з 4 чалавек з 1 лістапада 2010 года тэрмінам на 3 месяцы да Br450 тыс.

Реклама

Акрамя таго, А.Лукашэнка сваім указам у лістападзе – снежні 2010 года ўстанавіў месячную мінімальную зарплату ў памеры Br400 тыс.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.