• 2 °C
    Погода в Бресте

    2 °C

  • 2.5893
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5893
    EURO2.832
    100 RUB3.3201

Налічаная зарплата ў жніўні вырасла, рэальная – паменшылася

17 30.09.2010 14:53

Налічаная сярэдняя зарабатная плата работнікаў Беларусі ў жніўні 2010 года складала 1 млн 286 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Гэты паказчык у ліпені быў роўны 1 млн 282 тыс. 757 рублям.

Пры гэтым рэальная зарабатная плата (зарплата, разлічаная з улікам роста спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені – жніўні 2010 г. у параўнанні з такім жа леташнім перыядам павялічылася на 10%, у жніўні 2010 г. у параўнанні з ліпенем 2010 г. – паменшылася на 0,3%.

Реклама

На прамысловых прадпрыемствах сярэдняя зарабатная плата ў жніўні 2010 г. складала 1 422,2 тыс. рублёў, у будаўнічых арганізацыях – 1 786,9 тыс., у арганізацыях транспарту – 1 551,9 тыс., сельскай гаспадаркі – 925,5 тыс., гандлю і грамадскага харчавання – 1 135,5 т., аховы здароўя – 979,2 т., у тым ліку ўрачоў – 1 614,4 т., сярэдняга медыцынскага персаналу – 950 т., ва ўстановах адукацыі – 802,8 т., у тым ліку настаўнікаў – 896,6 т., прафесарска-выкладчыцкага складу – 1 528,2 т. рублёў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.