Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5004
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5004
    EURO2.3953
    100 RUB4.2631

У Беларусі па выніках жніўня цэны знізіліся на 0,1%

16.09.2016 09:38

Пры гэтым з пачатку 2016 года спажывецкія кошты выраслі на 7,6%.

Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт, цэны на харчовыя тавары ў жніўні знізіліся ў параўнанні з ліпенем на 0,5%. З пачатку года іх рост склаў 5,3%.

Нехарчовыя тавары за жнівень падаражэлі на 0,3%, з пачатку года – на 6,5%.

Реклама

Цэны і тарыфы на платныя паслугі за трэці летні месяц выраслі на 0,01%, з пачатку года – на 15,2%.

Апошні раз дэфляцыя ў Беларусі назіралася ў жніўні 2009 года, калі цэны знізіліся на 0,2%.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2016 год, інфляцыя па выніках года не павінна перавысіць 12%.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.