Прислать новость
  • 14 °C
    Погода в Бресте

    14 °C

  • 2.5215
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5215
    EURO3.0606
    100 RUB3.4062

За студзень-люты 2016 года дзярждоўг Беларусі павялічыўся на 15,4%

07.04.2016 12:28

На 15,4% вырас дзярждоўг Беларусі за два месяцы 2016 года. На 1 сакавіка ён склаў 379,0 трлн рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам года на 50,4 трлн рублёў, або на 15,4%.

Знешні дзяржаўны доўг па стане на 1 сакавіка 2016 года склаў $12,5 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на $5,5 млн (з улікам курсавых розніц), або на 0,04%, паведамляе прэс-служба Мінфіна РБ .

У студзені-лютым 2016 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму $133,6 млн: 69,1 млн – урада РФ; $56,5 млн – банкаў КНР; $8,0 млн – МБРР.

Реклама

Пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2016 года склала $102,4 млн: $50,0 млн – урад РФ; $45,4 млн – банкі КНР; $7,0 млн – МБРР.

Унутраны дзярждоўг па стане на 1 сакавіка 2016 года склаў 111,5 трлн рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 14,1 трлн рублёў (за кошт курсавых розніц на 12,7 трлн рублёў), або на 14,4%.

За студзень-люты 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $330,6 і 600 млрд рублёў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму $217,5 млн і 1 935,0 млрд рублёў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.