Больш за ўсё ў студзені падаражэлі паслугі – на 4%, што ў першую чаргу звязана са змяненнем тарыфаў на камуналку, якія за месяц падаражэлі на 3,7%. Больш за ўсё пацягнулі тарыфы на газазабеспячэнне (+5,2%), электразабеспячэнне і ацяпленне (+3,8%).
Кошт пражывання ў інтэрнатах вырас на 15,5%, праезду ў грамадскім транспарце – на 12,1%. Турыстычныя паслугі падаражэлі за мінулы месяц на 9,7%, медыцынскія – на 3,2%, а прававыя – на 16,7%.
Харчовыя тавары выраслі ў цане на 1,5%. Сярод студзеньскіх лідэраў падаражэння апынуліся цукар (+6,8%), садавіна (+6,1%), бульба (+5,7%) і яйкі (+4,4%).
Гародніна ў цэлым падаражэла на 0,3%, мяса – на 0,8%, рыба – на 2,7%, малако і малочныя прадукты – на 1,9%, а хлеб – на 1,3%.
Абед у сталовай за студзень стаў даражэй на 2,2%, а ў рэстаране – на 1,4%.
Нехарчовыя тавары падаражэлі на 1,2%. Сярод лідэраў па росту коштаў былі легкавыя аўтамабілі (+ 4,6%), медыкаменты (+3%), гадзіннікі (+2,1%), парфумерыя (+1,1%).
Нагадаем, за мінулы год кошты выраслі на 12%.
Паводле прагнозаў Мінэканомікі, інфляцыя ў 2016 годзе будзе двухзначнай, але не перавысіць 17-18%.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google