На 0,8 трлн рублёў выраслі за мінулы год складскія запасы беларускіх прадпрыемстваў
21.01.2016 14:46
Складскія запасы беларускіх прадпрыемстваў павялічыліся за 2015 год на 0,8 трлн рублёў. У снежні ўладам і прадпрыемствам удалося скараціць складскія запасы на 2,1 трлн рублёў, аднак па выніках года, нягледзячы на ўсе старанні і прынятыя меры, запасы прадукцыі паказалі рост. І гэта пры тым, што аб'ёмы вытворчасці ў мінулым годзе былі значна ніжэй аб'ёмаў вытворчасці ў 2014 годзе.
Паводле звестак Белстата, на 1 студзеня 2016 года складскія запасы вытворцаў ацэньваліся ў 33,5 трлн рублёў, павялічыўшыся на 0,8 трлн рублёў за год. На справаздачную дату складскія запасы складалі 68,7% сярэднямесячнага аб’ёму прамысловай вытворчасці.
Беларусы нередко по своей наивности и невнимательности становятся жертвами не чистых на руку продавцов. Потом, попав в ловко расставленные торговлей сети, горько сожалеют.