У студзені сярэдні курс павялічыўся на 10,83% (да 15 560), у лютым – знізіўся на 4,82% (да 14 810), у сакавіку – на 1,11% (да 14 645,5), у красавіку – на 2,49% (да 14 280,5), у траўні – вырас на 4,21% (да 14 881,5), у чэрвені – на 2,92%.
Сярэдні курс куплі павялічыўся за апошні месяц на 3,09% (з 14 778 да 15 234 рублёў), продажу – на 2,75% (з 14 985 да 15 397). Максімальны курс куплі вырас з 14 860 да 15 290 рублёў, мінімальны курс продажу – з 14 950 да 15 350, максімальны – з 15 100 да 15 480. У цяперашні час банкі пры ўстанаўленні наяўных курсаў не могуць адхіляцца ад афіцыйнай (біржавай) каціроўкі больш чым на 2%.
Біржавы курс даляра вырас за студзень на 29,96% (з 11 850 да 15 400 рублёў), за люты – знізіўся на 3,31% (да 14 890), за сакавік – на 1,28% (да 14 700), за красавік – на 2,93% (да 14 270), за май – павысіўся на 4,34% (да 14 890), за чэрвень – на 2,98% (да 15 333), з пачатку года – на 29,39%.
У мінулым годзе сярэдні курс наяўнага даляра вырас на 46,73% (у тым ліку за першае паўгоддзе – на 6,61%), у 2013-м – на 10,88%.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google