Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 2.4838
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4838
    EURO2.4275
    100 RUB4.2213

Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Беларусі ў красавіку павялічылася на 52,4 тыс.

28.05.2015 20:31

Сярэдні заробак беларусаў у красавіку вырас на 0,8% да 6 536,1 тыс. рублёў.

Пры гэтым рэальная зарплата (зарплата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у красавіку ў параўнанні з сакавіком 2015 года зменшылася на 0,1%, паведамляе Белстат.

У красавіку бягучага года ў прамысловасці сярэдняя зарплата склала 6 839,8 тыс., у будаўніцтве – 7 523,4 тыс., на транспарце і ў сувязі – 7 518,3 тыс., у сельскай і лясной гаспадарцы – 4 902,7 тыс., у адукацыі – 4 828,2 тыс., у тым ліку настаўнікаў – 5 827,1 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу – 7 798,8 тыс. рублёў.

Реклама

Работнікі аховы здароўя ў красавіку зараблялі 5 507,8 тыс. рублёў. Сярэдняя зарплата ўрачоў склала 8 983,9 тыс. рублёў, сярэдняга медперсаналу – 5 501,4 тыс. рублёў.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.