Прислать новость
  • 0 °C
    Погода в Бресте

    0 °C

  • 2.6105
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6105
    EURO3.1197
    100 RUB3.5091

За люты ў Беларусі сабраны 3 адзінкі збожжаўборачнай тэхнікі

44 26.03.2015 12:38

У краіне фактычна спынілася вытворчасць камбайнаў. Як паведамляе Белстат, за 2 месяцы бягучага года выпушчана 56 збожжаўборачных камбайнаў, што на 62,2% менш, чым у студзені-лютым 2014 года. 

Па тэмпах падзення вытворчасці з камбайнамі могуць параўнацца толькі станкі для апрацоўкі металу, вытворчасць якіх у студзені-лютым скарацілася на 58,7% у параўнанні з аналагічным перыядам 2014 года.

За студзень-люты бягучага года вытворчасць кар’ерных самазвалаў скарацілася на 30,2% да 88 штук, грузавых аўтамабіляў – на 26,5% да 862 штук, аўтобусаў на 32,8% да 152 штук, трактароў – на 32,7% да 7,1 штук.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.