Прислать новость
  • 18 °C
    Погода в Бресте

    18 °C

  • 2.5354
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5354
    EURO3.0615
    100 RUB3.4206

У Беларусі грашовыя даходы на душу насельніцтва па выніках дзевяці месяцаў склалі 4 482,9 тыс. рублёў у месяц.

21.11.2014 15:25

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, агульны аб'ём грашовых даходаў насельніцтва ў студзені - верасні 2014 г. ацэньваецца ў 382,1 трлн рублёў.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 63,9%, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці – 10,2%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя) – 20,9%, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 5%.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы (грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені – верасні 2014 года ў параўнанні з студзенем – вераснем 2013-га павялічыліся на 1,5%.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.