Прислать новость
  • 12 °C
    Погода в Бресте

    12 °C

  • 2.5256
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5256
    EURO3.0596
    100 RUB3.4142

Інфляцыя ў Беларусі за 10 месяцаў бягучага года склала 14,8%

13.11.2014 13:04

У тым ліку ў кастрычніку цены выраслі на 1,2%. Такі ж рост быў зафіксаваны Белстатам і ў верасні.

У гадавым вылічэнні (да кастрычніка 2013 года) інфляцыя склала 19,4%.

У гадавым вылічэнні (да кастрычніка 2013 года) інфляцыя склала 19,4%.

Харчовыя тавары ў кастрычніку падаражэлі на 1,1%, а з пачатку года – на 17,8%. Найбольш значна з пачатку года падаражэлі мяса і птушка – на 34,2%, цукар – на 23,3%, каўбасныя вырабы – на 20,8%.

Реклама

Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 0,9% у кастрычніку і на 7,1% з пачатку года. Лідэрамі росту цэн сярод нехарчовых тавараў сталі медыкаменты – на 21,2%, бензін – на 20,3%, пісьмовыя прылады – на 14,2%.

Цэны і тарыфы на платныя паслугі ў кастрычніку выраслі на 2,5%, а з пачатку года – на 22,6%. Аплата паслуг дашкольных устаноў падаражэла на 76,7%, жыллёва-камунальных паслуг – на 30,1%, медыцынскіх паслуг – на 26%.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.