• 1 °C
    Погода в Бресте

    1 °C

  • 2.5722
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5722
    EURO2.7797
    100 RUB3.3586

Рэальны памер прызначаных пенсій знізіўся на 7,2%

43 04.09.2014 11:14

7,2% - на столькі знізіўся рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у ліпені 2014 года ў параўнанні з ліпенем 2013 года, у параўнанні з чэрвенем 2014-га - на 0,9%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў ліпені 2014 года на ўліку было 2 549,8 тыс. пенсіянераў, сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў Br2 330,3 тыс.

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў Br2 413,8 тыс., па інваліднасці – Br2 132,5 тыс., з прычыны страты карміцеля – Br1 545,6 тыс., сацыяльных пенсій – Br1 110,4 тыс.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.