Харчовыя тавары ў ліпені падаражэлі на 0,9%, у студзені – ліпені – на 14,8%. Цэны на нехарчовыя тавары выраслі на 1% у ліпені і на 3,6% – з пачатку года. Кошты і тарыфы на платныя паслугі ў ліпені павялічыліся на 0,6%, з пачатку года – на 16,5%.
Першапачаткова ўлады прагназавалі інфляцыю ў 2014 годзе на ўзроўні 11%, аднак пазней перагледзелі свае планы і цяпер спадзяюцца ўтрымаць яе ў межах 16 – 17%.
Росту інфляцыі ў бягучым годзе не перашкодзіла і ўжо не перашкодзіць традыцыйнае летняе зніжэнне коштаў на прадукты: малако, гародніну, садавіну. І хоць да заканчэння бітвы за ўраджай застаецца яшчэ каля двух месяцаў, цэны будуць толькі расці з-за гандлёвай вайны, якую Расiя на мінулым тыдні абвясціла ў дачыненні да развітых сусветных эканомік.
У гадавым вылічэнні – да ліпеня 2013 года – інфляцыя склала 19,8%.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро