Прислать новость
  • 22 °C
    Погода в Бресте

    22 °C

  • 2.5315
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5315
    EURO2.6623
    100 RUB4.7265

Пенсіі з 1 жніўня ў сярэднім вырастуць на 7,3%

31.07.2014 14:55

Адпаведны ўказ быў падпісаны прэзідэнтам 24 ліпеня. Дакументам прадугледжваецца ажыццявіць з 1 жніўня 2014 г. карэкціроўку фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій.

У ліпені сярэдняя працоўная пенсія склала 2 млн 414 тыс. рублёў. Для параўнання: у снежні 2013 года яна была 2 млн 290 тысяч.

Нагадаем, гэта другое павышэнне пенсій у гэтым годзе. З 1 лютага працоўныя пенсіі беларусаў павялічыліся ў сярэднім на 5,2%. Таксама з 1 мая памер пенсій павялічыўся разам з ростам бюджэту пражытачнага мінімуму.

Реклама

Пры гэтым рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у чэрвені 2014 года ў параўнанні з чэрвенем 2013-га павялічыўся на 2,3%, у параўнанні з маем 2014-га знізіўся – на 1,2%. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.