Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.5663
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5663
    EURO2.6705
    100 RUB4.8865

320 000-330 000 свіней абяцаюць дадаць беларускія ўлады да цяперашняга пагалоўя ў будучым годзе

16.07.2014 18:12

Такім чынам, пагалоўе свіней павялічыцца прыкладна на 12%.

«Сёння пагалоўе свіней у рэспубліцы складае 2 млн 700 тыс., з якіх больш за 2 млн утрымліваюцца на 98 свінакомплексах. У бягучым годзе ідзе будаўніцтва яшчэ 15 свінагадоўчых комплексаў, якія будуць уведзены ў 2015 годзе. З улікам іх увода павялічыцца пагалоўе свіней на 320 – 330 тысяч», – сказаў 11 ліпеня міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.

Ён таксама паведаміў, што ў рамках мерапрыемстваў па барацьбе з АЧС у насельніцтва было канфіскавана каля 10 тыс. свіней.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.