Па колькасці жыхароў Беларусь наблізілася да Балівіі, Швецыі, Самалі і Азербайджана. Па дадзеных на пачатак года ў краіне налічвалася 9 млн 468 тыс. чалавек.
На 1 студзеня 1940 года ў рэспубліцы было 9 млн 46 тыс. жыхароў, 1950-га – 7 млн 709 тыс., 1970-га – 8 млн 992 тыс., 1990-га – 10 млн 189 тыс., 2000-га – 10 млн 3 тыс.
Па колькасці насельніцтва ў Беларусі лідзіруе Гомельская вобласць, дзе па апошніх дадзеных пражывае 1 млн 425,6 тыс. чалавек. Самым населеным раёнам рэспублікі стаў Барысаўскі раён Мінскай вобласці з колькасцю насельніцтва 183, 7 тыс. чалавек. Менш за ўсё людзей жыве ў Дзісне Віцебскай вобласці, менавіта гэты горад прызнаны самым маленькім, колькасць яго жыхароў – 1,6 тыс. чалавек.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Подпишитесь на наши новости в Google