Прислать новость
  • 7 °C
    Погода в Бресте

    7 °C

  • 2.5354
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5354
    EURO3.0615
    100 RUB3.4206

6,3 трлн рублёў склала сума стратаў стратных арганізацый Беларусі за 4 месяцы 2014 г.

18.06.2014 14:51

Па выніках працы за студзень - красавік 2014 года стратнымі былі 1 460 арганізацый, або 17,9% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў бягучым парадку, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

За студзень – красавік 2013 г. са стратамі спрацавалі 899 арганізацый, ці 11%. Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень – красавік 2014 г. склала 6,3 трлн рублёў, што ў 2,2 разы больш, чым за студзень – красавік 2013 года.

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Мінск – 24,7%, найменшы – на Гродзенскую вобласць – 8,1%.

Реклама

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў склалася ў рыбалоўстве і рыбаводстве – 73,7%, у прамысловасці – 28,9%, гасцінічным і рэстаранным бізнэсе – 22,6%, на транспарце – 22% і будаўніцтве – 15,3%.

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксавана ў сельскай гаспадарцы – 7,9%, адукацыі – 5,8% і сувязі – 4,3%.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1% ад агульнай колькасці), сума іх чыстай страты склала 8,8 трлн рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012 год).

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.