Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.4302
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4302
    EURO2.3584
    100 RUB4.3001

13 000 000 еўра перавысіла выручка, якую атрымала Беларусь у ходзе ЧС па хакеі

04.06.2014 13:43

Па словах старшыні Беларускай федэрацыі хакея Яўгена Ворсіна, атрыманая выручка перавысіла запланаваныя 13 млн еўра. «Такія-сякія выдаткі ў нас яшчэ наперадзе, - дадаў Яўген Ворсін. - Тым не менш будзе прыбытак, які мы плануем накіраваць на далейшае развіццё хакейнай індустрыі».

Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай праходзіў у Мінску з 9 па 25 мая. Падчас яго правядзення на трыбунах «Мінск-Арэны» і «Чыжоўка-Арэны» пабывалі 643 тыс. 434 гледача (у сярэднім на адным матчы – больш за 10 000). Гэта новы рэкорд за ўвесь час правядзення чэмпіянатаў свету па хакеі.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.