На 1 студзеня 2014 года знешні дзярждоўг складаў $12,4 млрд, або 17,4% да ВУП. Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў РБ.
Унутраны дзяржаўны доўг на 1 красавіка 2014 года вырас да Br36,8 трлн, або 5,4% да ВУП (з Br35,7 трлн, або 5,4% да ВУП, на 1 студзеня 2014 года) пры парозе не больш за 20% да ВУП.
Плацяжы па абслугоўванні дзяржаўнага доўгу на 1 красавіка 2014 г. склалі 8,8% да даходаў рэспубліканскага бюджэту і 6,5% да валютнай выручкі (супраць 5,0% і 5,6% адпаведна на 1 студзеня 2014 года) і парогавым значэнні 10% .
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро