Прислать новость
  • 21 °C
    Погода в Бресте

    21 °C

  • 2.5315
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5315
    EURO2.6623
    100 RUB4.7265

На 5,2% вырастуць у Беларусі з 1 лютага працоўныя пенсіі

30.01.2014 12:52

Адпаведны ўказ прэзідэнт падпісаў 28 студзеня.

Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у снежні мінулага года сярэдняя працоўная пенсія была на ўзроўні 2 235 612 рублёў. Калі браць у разлік гэтую суму, то з лютага пенсіі вырастуць прыкладна на 116 000 рублёў.

Таксама з 1 лютага павінна адбыцца традыцыйнае змяненне памеру бюджэту пражытачнага мінімуму. Будуць павялічаны мінімальныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні і даплаты. Сацыяльная пенсія ў снежні склала 965 700 рублёў.

Реклама

Да ведама: па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальны памер прызначаных пенсій (разлічаных з улікам індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у снежні ў параўнанні з лістападам 2013 года паменшыўся на 2,3%.

Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.