Прислать новость
  • 19 °C
    Погода в Бресте

    19 °C

  • 2.5235
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5235
    EURO2.663
    100 RUB4.9705

262 млрд рублёў выдзеліць дзяржава на аказанне аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ветэранам вайны з нагоды 70-годдзя вызвалення Беларусі

08.01.2014 20:57

Як заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, дапамога будзе залежаць ад заслуг людзей, якія прымалі ўдзел у вызваленні рэспублікі і дасягненні перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча па падрыхтоўцы да святкавання 70-годдзя вызвалення Беларусі і перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго, у краіне праведзена абследаванне ўмоў пражывання ветэранаў, адзначыў Румак. Паводле яго слоў, мясцовыя выканаўчыя органы займаюцца рашэннем выяўленых падчас абследавання праблем, якія неабходна вырашыць для забеспячэння бяспекі жыцця ветэранаў: рамонтам электраправодкі, пячнога і газавага абсталявання і г. д.

Даведка «БГ»: Па дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны на 1 красавіка 2013 года, у Беларусі пражывала 25 312 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. З кожным годам іх становіцца менш: адбіваюцца старэчы ўзрост, хваробы, наступствы раненняў. Так у 2012 годзе з жыцця пайшлі 5,1 тыс. ветэранаў ВАВ.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.