Прислать новость
  • 13 °C
    Погода в Бресте

    13 °C

  • 3.2909
    Курс валюты в Бресте
    USD3.2909
    EURO6.8285
    100 RUB8.0933

64% жылля ад гадавога задання здадзена ў эксплуатацыю за 10 мінулых месяцаў

28.11.2013 15:55

У Беларусі ў студзені - кастрычніку 2013 года арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 49,3 тыс. новых кватэр (у студзені - кастрычніку 2012 г. - 45 тыс.). Уведзена ў эксплуатацыю 4 176,5 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 64,3% да гадавога задання і 114,2% да ўзроўню студзеня - кастрычніка 2012 года. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 2 220,8 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы (53,2% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля). У параўнанні са студзенем – кастрычнікам 2012 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян павялічыўся на 126,3 тыс. квадратных метраў.

У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 1 113,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 26,7% ад агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені – кастрычніку 2012 г. – 22,3%).

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.