Прислать новость
  • 10 °C
    Погода в Бресте

    10 °C

  • 2.4803
    Курс валюты в Бресте
    USD2.4803
    EURO2.3956
    100 RUB4.2813

25,9% складае доля курцоў ад агульнай колькасці насельніцтва Беларусі

20.11.2013 23:43

Такія дадзеныя былі атрыманы ў выніку выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўню жыцця ў пачатку бягучага года, паведамляе БЕЛТА. Гэта найменшае значэнне дадзенага паказчыка з пачатку 2000 года.

Так, у 2000 і 2002 гадах удзельная вага насельніцтва, якое паліць, складала 26,3%, у 2010-м і 2012-м – 27%, а максімальны паказчык быў у 2006 годзе – 28,2%. З 2000 года доля жанчын ва ўзросце 16 гадоў і старэй, якія паляць, узрасла больш чым удвая і склала на пачатак 2013 года 9,7%. Доля мужчын-курцоў ва ўзросце 16 гадоў і старэй на пачатак бягучага года была роўная 48,6%.

Негатыўным фактарам з’яўляецца высокая распаўсюджанасць рэгулярнага курэння. Так, на пачатак 2013 года большасць курцоў (92,6% мужчын-курцоў і 75,3% жанчын-курцоў) паляць штодня. Пры гэтым сярод мужчын, якія паляць штодня, доля тых, хто скурваў у дзень не менш пачкі цыгарэт, склала 57,9%, сярод жанчын-курцоў паляць штодня 23,1%.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.