Прислать новость
  • 11 °C
    Погода в Бресте

    11 °C

  • 3.2183
    Курс валюты в Бресте
    USD3.2183
    EURO6.7781
    100 RUB8.0136

На 10% выраслі, па афіцыйных дадзеных, кошты ў Беларусі за 9 месяцаў 2013 года

05.11.2013 23:31

Нацбанк лічыць, што інфляцыя па выніках года складзецца вышэй запланаваных 12%. Пра гэта заявіў на мінулым тыдні на пасяджэнні Рэспубліканскага клуба дырэктараў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый Калечыц.

Ён адзначыў, што забяспечыць выкананне гэтага параметру складана, хоць трэнд на зніжэнне інфляцыі захоўваецца. На перавышэнне прагнознага ўзроўню, на думку Калечыца, паўплывае тое, што ўрад нядаўна фактычна зняў абмежаванне ўзроўню цэн для цэлага шэрагу тавараў. Прадстаўнік Нацбанка не выключыў, што могуць быць лібералізаваныя цэны і на іншыя тавары.

У той жа час у Нацбанку спадзяюцца, што ў 2014 годзе інфляцыя не перавысіць 11%.

Реклама
Оцените статью

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Подпишитесь на наши новости в Google

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.