• 17 °C
    Погода в Бресте

    17 °C

  • 2.5754
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5754
    EURO2.8371
    100 RUB3.3121

Цікавасць беларусаў да золата і серабра ў чэрвені вырасла

84 25.07.2013 11:48

У Беларусі ў чэрвені ў параўнанні з маем павялічыўся попыт на золата і серабро ў злітках на 5,4% і 16% адпаведна, паведамляе Нацыянальны банк.

У чэрвені Нацбанк прадаў залатыя мерныя зліткі агульнай вагой 22,4 кг супраць 21,25 кг у маі. Назад было выкуплена 11,3 кг золата ў злітках (у маі – 15,9 кг).

Больш сур’ёзнае павелічэнне продажаў назіралася па сярэбраных мерных злітках. Агульная вага прададзеных сярэбраных зліткаў у чэрвені вырасла да 37,8 кг з 32,6 кг у маі. Назад выкуплена 900 г серабра ў злітках (у маі – 4,8 кг).

Реклама

Разам з тым у чэрвені знізіўся продаж плацінавых зліткаў. Рэалізавана 835 г, у той час як у маі было прададзена 1,3 кг плаціны. Назад у чэрвені выкуплена 35 г плаціны ў мерных злітках, у маі – 151 г.

У красавіку ў параўнанні з сакавіком продаж залатых і сярэбраных мерных зліткаў вырас больш чым у 2 разы. У маі было істотнае зніжэнне аб’ёмаў рэалізацыі гэтых каштоўных металаў – у 2,5 разы.

______________

Реклама

Если вам необходима независимая оценка соблюдения субъектом хозяйственной деятельности нормативно-правовых требований в области охраны окружающей среды или подготовка рекомендаций в сфере экологической деятельности. Здесь экологический аудит. Проведение эк.аудита компанией «ПротосЭкспертиза» – оптимальный вариант!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.