• 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5754
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5754
    EURO2.8371
    100 RUB3.3121

Хлеб падаражэў на 10%

45 18.07.2013 09:59

У Беларусі на 10% павышаны гранічныя максімальныя адпускныя цэны на хлеб і батон. Адпаведнае рашэнне зацверджана пастановай Мінэканомікі ад 4 ліпеня 2013 года.

«Гэтай пастановай, з улікам прапаноў Мінсельгасхарча, у мэтах кампенсацыі падаражэння сыравіны, прадугледжана магчымасць павышэння ў памеры да 10% гранічных максімальных адпускных цэн па рэгулюемых групах хлеба і батонаў», – паведамляе Мінэканомікі.

«Гаворка ідзе пра хлеб жытні і жытна-пшанічны, булачныя вырабы з пшанічнай мукі з утрыманнем па рэцэптуры цукру і тлушчаў у суме не вышэй за 14%», – адзначаецца ў паведамленні.

Реклама

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.