• -1 °C
    Погода в Бресте

    -1 °C

  • 2.5754
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5754
    EURO2.8371
    100 RUB3.3121

Беларусь лідзіруе па росце цэн сярод краін былога СССР

51 04.07.2013 12:26

Беларусь заняла першае месца сярод краін - рэспублік былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені - маі 2013 года, сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі.

За 5 месяцаў цэны ў Беларусі павялічыліся на 6,6%. Далей ідуць: Расія – 3,1%, Арменія, Малдова – па 2,8%, Казахстан – 2,4%, Азербайджан – 2,3%, Эстонія – 2,1%, Таджыкістан – 1,5%, Кыргызстан – 1,4%, Грузія, Літва – па 1%, Латвія – 0,3%, Украіна – 0,2%. Няма звестак па Узбекістане і Туркменістане.

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы цэны ў студзені – маі павысіліся на 3,4%.

Реклама

У маі з паказчыкам 0,7% росту коштаў Беларусь падзяліла другое месца з Грузіяй і Расіяй. Наперадзе – Малдова (1,2%), за Беларуссю – Кыргызстан (0,3%), Казахстан, Літва, Эстонія (па 0,2%), Латвія, Таджыкістан і Украіна (па 0,1%). Не змяніліся цэны ў Арменіі, знізіліся ў Азербайджане (на 0,4%).

Па выніках 2011 і 2012 гадоў Беларусь была безумоўным лідарам па росце коштаў сярод краін – рэспублік былога СССР (108,7 і 21,8%).

_______________

Реклама

Вам нужно разработать проект санитарно-защитной зоны? Территория СЗЗ, тут все о санитарно защитная зона и далее на сайте фсетан.ру – особый режим использования, достаточный уровень безопасности здоровья населения от вредного воздействия объектов на границе СЗЗ.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.