«З 1 ліпеня будзе праведзена карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій. У выніку працоўныя пенсіі грамадзян павялічацца ў сярэднім на 10,2%», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
Павышэнне пенсій абыйдзецца бюджэту дадаткова ў Br491 млрд штомесяц, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пераразлік пенсій закране больш як 2,4 млн пенсіянераў.
Нагадаем, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, рэальны памер прызначаных пенсій у Беларусі (разлічаных з улікам змянення індэкса спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у траўні 2013 года ў параўнанні з красавіком 2013-га паменшыўся на 0,5%.
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро