Хуткімі тэмпамі даражэла і гародніна ў цэлым. У красавіку ў параўнанні з сакавіком яе цэннік вырас на 10,4%, а за 4 месяцы – на 23,9%. І гэта ў краіне, дзе, па афіцыйнай версіі, добра развіта сельская гаспадарка.
Садавіна ў красавіку стала даражэй на 0,7%, а з пачатку года – на 5,9%. На 14,4% падаражэлі з пачатку года яйкі, пры гэтым у красавіку яны патаннелі адносна сакавіцкіх коштаў на 0,3%.
На такі ж мізэрны працэнт патаннелі ў красавіку кандытарскія вырабы. На цэлы працэнт, па афіцыйных дадзеных, паменшыўся ў красавіку кошт мяса і птушкі, а таксама алею. Характэрна, што менавіта на гэтыя пазіцыі кошты не раслі з пачатку года.
Усе астатнія прадукты харчавання, прыведзеныя ў табліцы на афіцыйным сайце Белстата, дэманстравалі рост коштаў.
Оцените статьюНаш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро