Прислать новость
  • 19 °C
    Погода в Бресте

    19 °C

  • 2.5992
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5992
    EURO3.0318
    100 RUB3.3813

Колькасць стратных сельгасарганізацый павялічылася больш як у два разы

47 21.03.2013 11:12

Колькасць стратных сельгасарганізацый у Беларусі ў студзені 2013 года павялічылася больш як у 2,3 раза ў параўнанні са студзенем 2012-га.

Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў дакладзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе БЕЛТА.

Так, калі ў мінулым годзе ў студзені іх налічвалася 35, ці 2,3% ад агульнай колькасці арганізацый, то ў гэтым годзе іх колькасць вырасла да 82 (5,4% ад агульнай колькасці). Чыстая страта гэтых арганізацый вырасла ў 4,4 раза і склала Br36,3 млрд супраць Br8,3 млрд у 2012 годзе.

Реклама

Чысты прыбытак сельгасарганізацый Беларусі ў студзені бягучага года дасягнуў толькі 90,5% ўзроўню студзеня 2012-га і склаў Br494, 6 млрд.

Ад рэалізацыі прадукцыі атрымана звыш Br4,46 трлн, што перавышае ўзровень студзеня 2012 г. амаль на 27%. Рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала 16,1% супраць 20,7% у 2012 годзе, рэнтабельнасць продажаў знізілася з 15,5% у мінулым годзе да 12,4% у цяперашнім.

На долю арганізацый сельскай гаспадаркі на 1 лютага 2013 года прыходзілася 28,6% усёй пратэрмінаванай крэдыторскай запазычанасці ў рэспубліцы. Пратэрмінаваная крэдыторская запазычанасць перавысіла пратэрмінаваную дэбіторскую запазычанасць у 5,9 раза. 

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.