Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.5992
    Курс валюты в Бресте
    USD2.5992
    EURO3.0318
    100 RUB3.3813

Адправіць дзіця ў летні лагер бацькі змогуць за 212 тыс. рублёў

43 13.03.2013 18:11

Беларускія ўлады анансавалі арыентыровачны кошт дзіцячага адпачынку ў піянерлагерах летам 2013 года. Як паведаміў на мінулым тыдні віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік, летам 2013 года сярэдні поўны кошт пуцёўкі ў лагер з кругласутачным знаходжаннем складзе Br2,118 млн. Пры гэтым, паводле яго слоў, бацькі заплацяць за пуцёўку каля 10%.

Сярэдні кошт пуцёўкі ў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем складзе Br450,4 тыс.

Улетку 2013 года будуць працаваць 5 596 дзіцячых аздараўленчых лагераў (3 900 з дзённым і 1 696 з кругласутачным знаходжаннем), праз якія, па ацэнцы ўладаў, пройдуць каля 377 тыс. дзяцей.

Реклама

На гэтыя мэты са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання будзе накіравана Br204,3 млрд. З іх Br3,1 млрд пойдзе на аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы стацыянарных аздараўленчых лагераў да работы ў летні перыяд і Br201,2 млрд – на патаненне кошту пуцёвак.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.