Прислать новость
  • 9 °C
    Погода в Бресте

    9 °C

  • 2.6264
    Курс валюты в Бресте
    USD2.6264
    EURO3.084
    100 RUB3.3274

Рэальная заработная плата знізілася ў студзені на 10,6%

11 27.02.2013 20:28

У Беларусі намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у студзені 2013 г. склала Br4 368 тыс. і ў параўнанні са снежнем 2012 г. зменшылася на 7,9%, або на Br373,3 тыс. Пра гэта паведамляе Нацыянальны статкамітэт.

Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2013 г. у параўнанні са студзенем 2012 г. павялічылася на 22,9%, у параўнанні са снежнем 2012 г. – паменшылася на 10,6%.

У студзені 2013 г. вышэй за сярэднюю па краіне была зарплата ў работнікаў прамысловасці і будаўніцтва (Br5 026,5 тыс. і Br5 124,8 тыс. адпаведна). Ніжэй сярэдняга ўзроўню зараблялі ў адукацыі – Br3 076,5 тыс., але пры гэтым сярэдняя зарплата настаўнікаў складала Br3 710,9 тыс., а прафесарска-выкладчыцкага складу – Br5 230,3 тыс.

Реклама

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.